На заводзе ў Радашковічах загінуў рабочы

На заводзе ў Радашковічах загінуў рабочы

На керамічным заводзе ў Радашковічах загінуў рабочы. Паводле папярэдняй інфармацыі, 26-гадовы мужчына “атрымаў смяротную траўму абсталяваннем”, паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог. Трагічнае здарэнне адбылося 13 сакавіка. Дакладныя прычыны смерці стануць вядомыя па выніках экспертызы.

Даследчую праверку праводзіць Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта. Следчыя агледзелі месца здарэння, знаёмяцца з дакументацыяй тэхнічнага і вытворчага характару.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі