На выставе ў Гродне бясплатна наліваюць піва і частуюць каўбасой

У Гродне адкрылася міжнародная выстава-кірмаш “Еўрарэгіён “Нёман-2008”. Выстава праходзіць ужо дзясяты год. Яна працягнецца да 13 верасня.
З Беларусі сваю прадукцыю прадставілі 120 прадпрыемстваў. Прыехалі прадстаўнікі з Мінска, Магілёва, Віцебска, Оршы, Мазыра і іншых. Дырэктар Нацыянальнага выставачнага цэнтру “Белэкспа” Аляксей Лазука разлічвае, што ўжо у наступным годзе экспазіцыю можна будзе павялічыць удвая, калі ў Гродне знойдуцца адпаведныя плошчы.

Традыцыйна на кірмашы налівалі дармовае Лідскае піва і давалі пакаштаваць каўбасу. Менавіта дзеля гэтага сюды прыходзяць многія гараджане, сярод іх і пенсіянеры.

На выставе можна было пабачыць зрубы для лазняў, двухспальныя ложкі, алтайскія бальзамы, мёд, травы. На гэты раз спажывецкіх тавараў было менш, чым звычайна. Акцэнт зрабілі на тэхналогіях, у тым ліку будаўнічых і медыцынскіх.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі