На выніковым турніры WTA Сабаленка разграміла Сакары
![Арына Сабаленка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-10/arsa.jpg.webp?itok=1agbcMXC)
Арына Сабаленка / eurosport.com
На выніковым турніры WTA ў Мексіцы Арына Сабаленка разграміла Марыю Сакары з Грэцыі (9-ю ў сусветным рэйтынгу) — 6:0, 6:1. Наступная саперніца — Джэсіка Пегула з ЗША, 5-я ракетка свету. Пегула ў сваім першым паядынку абыграла Алену Рыбакіну (4) з Казахстана — 7:5, 6:2.
Па выніках турніру стане вядома, ці застанецца беларуская тэнісістка першай ракеткай свету.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.