Вы тут

На выходных у Беларусі чакаецца да +26

Бліжэйшыя выходныя абяцаюць быць цёплымі / БЕЛТА

У суботу, 5 чэрвеня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы ападкаў не чакаецца, а ўдзень у асобных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер будзе няўстойлівы слабы да ўмеранага. 

Уначы тэрмометры пакажуць 8-14 цяпла, месцамі — +5...+7. Удзень будзе 20-26 вышэй за нуль.

6 чэрвеня таксама прагназуецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночны, паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. 
Уначы чакаецца 9-14 са знакам "плюс", удзень будзе 19-25 цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.