На выбарах у Беларусі ўжо працуюць 205 міжнародных назіральнікаў

205 міжнародных назіральнікаў ужо акрэдытаваныя і працуюць на выбарах у Беларусі. Яшчэ 522 заяўкі на ўдзел у назіранні за кампаніяй знаходзяцца на разглядзе ў Цэнтрвыбаркаме.
Пра гэта паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Паводле яе слоў, у гэтых місіях прадстаўленыя грамадзяне 27 краін. Акрамя таго ЦВК чакае прыбыццё назіральнікаў ад арганізатараў выбараў у краінах СНД і Балтыі, акрамя Туркменіі і Малдовы.

Ярмошына ўдакладніла, што ў выбарчых камісіях рознага ўзроўню акрэдытавана 616 назіральнікаў. Сярод іх прадстаўнікі практычна ўсіх апазіцыйных палітычных партый.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі