На возеры пад Ваўкавыскам перавярнулася лодка, загінуў чалавек
![На возеры пад Ваўкавыскам перавярнулася лодка, загінуў чалавек](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/img_1282_157685_800x600_mc.jpg.webp?itok=URRpLodv)
У Ваўкавыскім раёне на возеры каля вёскі Шусцікі перавярнулася алюмініевая лодка з людзьмі. Здарэнне адбылося каля 14-й гадзіны ў панядзелак, 9 лістапада. Як інфармуе прэс-служба МНС, паводле папярэдняй інфармацыі, мужчыны растаўлялі сеткі ў 30 метрах ад берагу. Раптоўна лодка нахілілася, набрала вады і патанула.
Сведка здарэння, кіроўца-паштальён "Белпошты", пабег на дапамогу, даплыў і выратаваў 41-гадовага мужчыну, якога шпіталізавалі з дыягназам "агульнае пераахалоджанне". Пазней ратавальнікамі было знойдзена цела патанулага 36-гадовага мужчыны.
Фота: МНС