На волю выйшла Таццяна Пякун, заўтра могуць адпусціць былых легіёнаўцаў

Студэнтка біяфаку БДУ Таццяна Пякун сёння выйшла на волю з ізалятара на Акрэсціна, дзе знаходзілася на працягу 10 сутак. Яе падазравалі ў датычнасці да выбуху 4 ліпеня ў Мінску.
Заўтра заканчваецца 10-дзённы тэрмін утрымання пад вартай былых актывістаў арганізацыі "Белы легіён" Сяргея Чыслава, Міраслава Лазоўскага, Віктара Ляшчынскага і Ігара Корсака. Іх альбо адпусцяць, альбо мусяць прад'явіць ім абвінавачванні, інфармуе "Інтэрфакс". За ўвесь гэты час яны былі дапытаныя толькі аднойчы.

Вядома, што за кратамі застаюцца актывісты дэмакратычнага руху Антон Койпіш і Ілля Богдан, а таксама студэнт Алег Шэлег. Праваахоўныя органы абвяргаюць інфармацыю пра тое, што насамрэч па справе аб выбуху былі затрыманыя ад 50 да 70 чалавек. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі