На волю выйшаў першы фігурант "справы студэнтаў"

На волю выйшаў першы фігурант "справы студэнтаў"

На волю выйшаў Глеб Фіцнер — першы з дванаццаці асуджаных па "справе студэнтаў". Ён цалкам адбаў пакаранне — 2 гады калоніі агульнага рэжыму.

Хлопцу цяпер 23 гады. Ён вучыўся ў лінгвістычным універсітэце ў Мінску. У "чорны чацвер" 12 лістапада 2020 года затрыманы адначасова з іншымі фігурантамі справы.

На судзе Глеб адзіны прызнаў віну, таму атрымаў на паўгода менш, чым астатнія студэнцкія актывісты. Іншых чакаем на волі ў лістападзе 2022-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі