Вы тут

На "Творчай кухні" культуролаг, крытык і эсэіст Максім Жбанкоў

На "Творчай кухні" Максім Жбанкоў

4 жніўня на нашай "Творчай кухні" культуролаг, крытык і эсэіст Максім Жбанкоў. Абмяркуем з ім, як і пра што думаецца і пішацца гэтым летам. Распытаем у Максіма пра новую кнігу "SloMo. Хатняя крытыка культурнага дызайну". Дарэчы, кніга цалкам гатовая і чакае толькі аднаўлення працы Ulej.by, каб пачаць краўдфандынг. Урыўкі з кнігі Максім прачытае падчас эфіру.

“Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНу дзяляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і адказваюць на пытанні гледачоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.