Вы тут

На турніры ў Кітаі Арына Сабаленка разграміла Даніэль Колінз

Арына Сабаленка / Jimmie48

На турніры ў Кітаі Арына Сабаленка разграміла Даніэль Колінз. Беларуска аддала амерыканцы толькі адзін гейм — 6:1, 6:0. Гэта быў паядынак 1/16 фіналу. Сабаленка — 13-я ракетка свету, яе саперніца — 35-я.

Раней з турніру з-за траўмы пляча знялася Вікторыя Азаранка. У выніку з беларусак засталася толькі Арына Сабаленка, якая ў першым раўндзе перамагла яшчэ адну нашу суайчынніцу Аляксандру Сасновіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.