На трасе пад Гроднам фура пратараніла аўто з аўташколы (відэа)

На трасе пад Гроднам фура пратараніла аўто з аўташколы (відэа)

Недарэчнае ДТЗ адбылося на трасе М6 пад Гроднам. Падчас вучэбнай паездкі Daewoo Matiz аўташколы была пратараненая фурай, піша autogrodno.by.

Небяспечнае здарэнне было зафіксаванае на відэарэгістратар у машыне аўташколы. Дырэктар аўташколы "Аўталюкс" распавёў, што інцыдэнт адбыўся на пачатку тыдня. Курсантка аўташколы разам з інструктарам адпрацоўвалі кіраванне па загараднай трасе М6, калі ў іх машыну ззаду ўехала фура. Навучальны аўтамабіль пры гэтым ехаў з хуткасцю 60 км/гадз.

Па словах кіроўцы грузавіка, ён проста "правароніў" сітуацыю. У апошні момант кіроўца фуры зрабіў рэзкі манеўр у бок, каб пазбегнуць сутыкнення. Аднак гэта мала дапамагло. На шчасце, ні курсантка, ні інструктар не пацярпелі. У аўтамабілі Daewoo Matiz пры здарэнні заклінавала заднія дзверы. Таксама ў ім давядзецца мяняць крышку багажніка, бампер і фару.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі