На трасе Мінск — Гомель самазвал прабіў дзірку ў фуры (фота)

На трасе Мінск — Гомель самазвал прабіў дзірку ў фуры (фота)

У сераду, 9 верасня, на 135-м кіламетры трасы Мінск — Гомель адбылася аўтааварыя. Як інфармуе сайт bobruisk.ru, відавочцы кажуць, што вадзіцель фуры на мокрай дарозе не саўладаў з кіраваннем і яна выехала на сустрэчную паласу, перакрыла шлях самазвалу МАЗ. У выніку, адбылося сутыкненне. Як відаць на фотаздымках, у фуры была прабітая дзірка. Яна, дарэчы, везла сыр.

Пацярпеў толькі кіроўца самазвала. З разбітай кабіны яго вызвалялі ратавальнікі. Мужчыну шпіталізавалі.

Фота: bobruisk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі