На таргах 6 кастрычніка панізіліся курсы долара і еўра

На таргах 6 кастрычніка панізіліся курсы долара і еўра

У чацвер, 6 кастрычніка, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя валютныя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы. Курс долара знізіўся — з 1,9176 да 1,9156 беларускага рубля. Падзенне курса еўра было больш заўважным — з 2,1510 да 2,1451 беларускага рубля. Вырас толькі курс расійскай валюты: 100 расійскіх рублёў каштуюць цяпер 3,0705 беларускага (5 кастрычніка — 3,0701).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют умацаваўся на 0,11%.

Як інфармавала Еўрарадыё, 5 кастрычніка курс долара нязначна знізіўся — з 1,9178 да 1,9176 беларускага рубля. Курс еўра вырас — з 2,1427 да 2,1510 беларускага рубля. А курс расійскай валюты панізіўся: 100 расійскіх рублёў каштавалі 3,0701 беларускага (4 кастрычніка — 3,0707).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі