5 кастрычніка ў Беларусі вырас толькі курс еўра

5 кастрычніка ў Беларусі вырас толькі курс еўра

У сераду, 5 кастрычніка, пасля таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя валютныя курсы. Курс долара знізіўся зусім крыху — з 1,9178 да 1,9176 беларускага рубля. Курс еўра вырас пасля двухдзённага зніжэння — з 2,1427 да 2,1510 беларускага рубля. Курс расійскай валюты панізіўся: 100 расійскіх рублёў каштуюць цяпер 3,0701 беларускага (4 кастрычніка — 3,0707).

Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют знізіўся на 0,11%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 4 кастрычніка курс долара вырас — з 1,9159 да 1,9178 беларускага рубля. Курс еўра знізіўся — з 2,1513 да 2,1427 беларускага рубля. Курс расійскай валюты вырас: 100 расійскіх рублёў каштуюць цяпер 3,0707 беларускага (3 кастрычніка — 3,0617).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі