Вы тут

На таргах 11 красавіка ў Беларусі патаннелі долар і еўра

БЕЛТА

11 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША працягвае падаць — з 2,1233 да 2,1131 рубля, курс еўра таксама паніжаецца — з 2,3922 да 2,3838 рубля. Курс расійскай валюты расце: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2815 беларускага (у сераду — 3,2780).

У параўнанні з кошыкам валют курс беларускага рубля ўмацаваўся на 0,15%.