На сённяшні дзень эвакуацыя беларусаў з сектара Газа завершана

Зону ізраільска-палесцінскага канфлікта ў Сектары Газа пакінулі 8 беларусаў і 69 расіянаў. На сённяшні дзень эвакуацыя завершаная. Пра гэта паведаміў амбасадар Расіі ў Палестыне Аляксей Пагодзін. Як адзначыў кіраўнік беларускай дыпмісіі ў Ізраілі Ігар Ляшчэня, у палестынскім анклаве застаюцца яшчэ каля 10 беларусаў. Раней паведамлялася, што ў спісах на эвакуацыю - больш за 150 чалавек, грамадзянаў краін СНД.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі