Вы тут

На першых таргах 2020 года павысіліся курсы долара і расійскага рубля

БЕЛТА

3 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША павысіўся — з 2,1085 да 2,1098 беларускага рубля. Курс еўра паменшаў — з 2,3637 да 2,3542 беларускага рубля. Расійская валюта падаражэла: сёння за 100 расійскіх даюць 3,4012 беларускага рубля (у аўторак — 3,3982).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют умацаваўся на 0,04%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.