На палігоне пад Барысавам застрэліўся салдат (абноўлена)

На палігоне пад Барысавам застрэліўся салдат (абноўлена)

На ваенным палігоне ў Печах пад Барысавам застрэліўся салдат. Як піша sputnik.by, трагедыя здарылася зранку 24 жніўня, калі на 227-м аб'яднаным палігоне праводзіліся вучэбныя стрэльбы.

Паведамляецца, што салдат атрымаў тры баявыя патроны і пайшоў на агнявы рубеж. Аднак ён не дайшоў да рубяжа некалькі метраў, калі прыставіў аўтамат сабе да падбародка і выпусціў усе патроны сабе ў галаву.

Салдат загінуў на месцы — гэта канстатаваў медык, які дзяжурыў на палігоне.

Прычыны самагубства не вядомыя.

У каментары БЕЛТА начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Уладзімір Макараў паведаміў: "У адной з часцей Барысаўскага гарнізона здзейснены суіцыд вайскоўцам трэцяга перыяду службы, гэта значыць літаральна перад звальненнем у запас".

Як інфармуе Мінабароны, адпаведныя дзяржаўныя органы пачалі праверку гэтага інцыдэнту.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі