На «Оскара» прэтэндуюць 67 замежных карцін

67 замежных фільмаў патрапілі ў спіс прэтэндэнтаў на намінацыю прэміі Амерыканскай кінаакадэміі «Оскар». Лік карцін сёлета больш, чым за ўсю гісторыю ўручэння ўзнагароды. Таксама ўпершыню ў лік прэтэндэнтаў патрапіла праца з Іярданіі. За ўзнагароду кінаакадэмікаў будзе змагацца фільм Аміна Маталгі «Капітан Абу Раед» («Captain Abu Raed»). Ад Расіі ў ЗША паедзе стужка Ганны Мелікян «Русалка», а ад Украіны - нашумелая карціна «Ілюзія страху», знятая па кнізе першага віцэ-прэм'ера краіны Аляксандра Турчынава. Школьная драма Лорана Канце «Клас» прадстаўляе Францыю, «Гамора» Матэа Гаранэ - Італію, а Нямеччыну - фільм Улі Эдэля «Комплекс Бадэра-Майнхоф», перадае Lenta.ru.

Адзначым, што з цяперашніх 67 прэтэндэнтаў на прэмію ў намінацыі «Лепшы фільм на замежнай мове» будуць адабраныя ўсяго пяць фільмаў. Цырымонія ўручэння «Оскара» пройдзе 22 лютага 2009 года ў Галівудзе.

Фота: www.ruskino.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі