На наступным тыдні ў Беларусь вернуцца моцныя маразы — да мінус 21

На наступным тыдні ў Беларусь вернуцца моцныя маразы — да мінус 21

На наступным тыдні ў Беларусь вернуцца моцныя маразы. Як інфармуе БЕЛТА, у панядзелак, 6 лютага, на працягу сутак тэмпература паветра складзе ад мінус 3 да мінус 10 градусаў, на паўночным усходзе — 11-16 градусаў са знакам мінус. Кароткачасовы снег магчымы толькі на поўдні нашай краіны.

У аўторак і сераду кароткачасовы снег магчымы таксама толькі на поўдні. У начныя гадзіны чакаецца ад мінус 10 да мінус 17 (на паўночным усходзе — 18-21 градус ніжэй за нуль), у дзённыя гадзіны — ад -7 да -13 (на Віцебшчыне месцамі да мінус 14-16). У Брэсцкай вобласці на працягу сутак прагназуецца ад мінус 5 да мінус 19 градусаў.

Што да бліжэйшых дзён, то чакаюцца невялікія ападкі. Уначы тэмпература паветра складзе ад 3 да 13 градусаў марозу, удзень — ад 0 да мінус 7 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі