Вы тут

На Нацыянальны конкурс "Лістапада" прыйшло 80 заявак

Эмблема фестывалю

На нацыянальны конкурс кінафестывалю "Лістапад" пададзеныя 80 заявак. Пра гэта прадстаўнікі кінафоруму Ігар Сукманаў і Мікалай Лаўранюк распавялі падчас "Кінаснядання" ў "Прэс-клубе". Па іх словах, дасылаць фільмы на ўдзел у конкурсе можна было да 9 верасня. 

80 — гэта агульная лічба дасланых працаў. Сярод іх ёсць як поўнаметражныя, так і кароткаметражныя фільмы, а таксама дакументальнае кіно.

25-ы па ліку кінафэст пачнецца ў Мінску 2 лістапада.