На мужчынскай гонцы найлепшы з беларускіх біятланістаў паказаў 18-ы вынік

На мужчынскай гонцы найлепшы з беларускіх біятланістаў паказаў 18-ы вынік

Спрынтарскую гонку сярод мужчын на этапе Кубка свету ў нямецкім Оберхофе выйграў французскі біятланіст Мартэн Фуркад. Ён не зрабіў ніводнага промаху і на 8 секундаў апярэдзіў нарвежца Эміля-Хегле Свенсена. Дарэчы, нарвежскі спартовец таксама ні разу не прамахнуўся.

Трэцім стаў Ёханэс Бё, які зрабіў два промахі лежачы, але саступіў Фуркаду толькі 10 секундаў. 

З беларусаў найлепшы вынік паказаў Сяргей Бачарнікаў (з адным промахам) — ён быў 18-ы. Дзмітрый Абашаў паказаў 49-ы вынік, Раман Елятноў стаў 56-м, а Уладзімір Чапелін — 63-м.

У суботу пройдзуць жаночая і мужчынская гонкі пераследу. Беларусь будуць прадстаўляць Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко і Сяргей Бачарнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі