Вы тут

На MOLAMOLA збіраюць грошы для святкавання Дня Волі ў Мінску

Дзень Волі / Еўрарадыё

На краўдфандынгавай платформе MOLAMOLA пачаўся збор грошай на святкаванне 102-х угодкаў з моманту абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. 

У аргкамітэт Дня Волі ўвайшлі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Аб’яднаная Грамадзянская партыя, Беларуская Хрысціянская дэмакратыя і Рух “За Свабоду”.

Арганізатары плануюць правесці мітынг-канцэрт у нядзелю, 22 сакавіка. Час і месца будуць вызначаныя пасля перамоваў з Мінгарвыканкамам.

Спіс удзельнікаў канцэрта будзе абвешчаны пазней: цяпер ідуць перамовы з музычнымі гуртамі. 

Таксама аргкамітэт запрашае валанцёраў, якія жадаюць дапамагчы ў правядзенні святочнага мерапрыемства. Зарэгістравацца валанцёры могуць па гэтай спасылцы

Ахвочыя могуць даслаць свае прапановы наконт лагатыпу Дня Волі-102 да 15 лютага 2020 г. на паштовы адрас [email protected]

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.