На МКАД загінуў матацыкліст

На МКАД загінуў матацыкліст

На МКАД загінуў матацыкліст. Трагічнае здарэнне адбылося 10 красавіка каля 21.40 на знешнім коле ў накірунку вуліцы Шаранговіча. Паводле папярэдняй інфармацыі, 34-гадовы матацыкліст і легкавы аўтамабіль рухаліся па другой паласе. Пасля адначасова яны вырашылі перабудавацца на трэцюю. Мяркуецца, што матацыкліст запанікаваў, пачаў тармазіць і не саўладаў з кіраваннем. Адбылося сутыкненне матацыкла з “адбойнікам”. Мужчына атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём, ён памёр на месцы здарэння.

Адзначаецца, што легкавік, другі ўдзельнік ДТЗ, з месца здарэння з’ехаў. Ні яго нумар, ні марка пакуль невядомыя, паведаміла БЕЛТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага раёна Мінска Алена Волчак.

На МКАД загінуў матацыкліст
Фота: abw.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі