На МКАД сутыкнуліся чатыры аўтамабілі (фота)

На МКАД сутыкнуліся чатыры аўтамабілі (фота)

У панядзелак каля 12-й гадзіны на МКАД сутыкнуліся чатыры аўтамабілі — па два легкавікі і грузавікі. Спачатку ў Audi, якая ехала па 2-й паласе ўнутранага кола з боку вуліцы Шаранговіча ў накірунку вуліцы Мазурава, адарвалася пярэдняе правае кола. Пасля таго, як машына спынілася, з ёй сутыкнуўся Volkswagen, які ехаў ззаду. Кіроўца грузавіка DAF пабачыў аўтааварыю наперадзе і знізіў хуткасць, каб перабудавацца ў іншую паласу руху. І ў гэты момант на яго наляцеў Ford Transit. Ад удараў машыны раскідала па розных палосах руху. Траўмы атрымаў толькі адзін з кіроўцаў, яго адвезлі ў бальніцу, інфармуе minsknews.by.

З-за гэтага ДТЗ рух на ўчастку МКАД быў абцяжараны.

На МКАД сутыкнуліся чатыры аўтамабілі (фота)
ДАІ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі