На МКАД падчас руху памёр кіроўца аўтамабіля
![На МКАД падчас руху памёр кіроўца аўтамабіля](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1123.jpg.webp?itok=fLaq5Ii8)
У панядзелак каля 10-й гадзіны на 36-м кіламетры ўнутранага кола МКАД адбылося ДТЗ. Як паведамляе прэс-служба мінскай ДАІ, Volkswagen ехаў з боку Казіміраўскай вуліцы ў бок вуліцы Масюкоўшчына. У нейкі момант машына сутыкнулася з раздзяляльнай агароджай і спынілася.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 63-гадоваму кіроўцы стала кепска падчас руху. Ён памёр. На месцы здарэння працавалі следчыя.
![На МКАД падчас руху памёр кіроўца аўтамабіля](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/1122_4.jpg.webp?itok=oRGFbHyJ)
На месцы аварыі / ДАІ
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.