Вы тут

На МКАД бяспраўнік цалкам знішчыў "Ягуар"

На месцы аварыі / @gaiminsk

На 49-м кіламетры МКАД бяспраўнік цалкам знішчыў "Ягуар". Здарэнне адбылося каля 1:30 ночы 25 траўня. Аўтамабіль рухаўся з боку Даўгінаўскага тракта ў кірунку Лагойскага тракта. У нейкі момант 30-гадовы вадзіцель не саўладаў з кіраваннем і машына ўрэзалася ў асвятляльную мачту, загарэлася. Кіроўцу шпіталізавалі. Пасажыраў у "Ягуары" не было, паведамляе ў Telegram прэс-служба сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.

Падчас праверкі, якую праводзіла ДАІ, высветлілася, што кіроўца — бяспраўнік. Раней ён неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за кіраванне без дакументаў, за перавышэнне хуткасці і знаходжанне ў нецвярозым стане.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.