На мінскіх пляжах адначасова могуць адпачываць 200 тысяч чалавек

У межах мінскай кальцавой аўтадарогі афіцыйна працуе 36 пляжаў і іншых прыбярэжных тэрыторый, прызначаных для адпачынку. Як піша газета “Рэспубліка”, “па грубых падліках” яны здольныя адначасова змясціць да 200 тысяч чалавек. Больш за ўсё пляжаў — пяць — на тэрыторыі вакол Цнянскага вадасховішча, што з’яўляецца ўлюбёным месцам адпачынку мінчукоў. Не кожны пляж мае добрую інфраструктуру для адпачынку, але, напрыклад, пляжы вадасховішча Дразды абсталяваныя душавымі кабінамі.

Агулам жа ў распараджэнні Мінскай лесапаркавай гаспадаркі знаходзіцца 172 гектара пляжаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі