На месцы будаўніцтва АЭС знойдзены фрагменты сярэднявечнай керамікі

Археолагі распачалі даследаванне пляцоўкі для будаўніцтва першай беларускай АЭС. Па словах намесніка аддзялення археалогіі першабытнага грамадства пры Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Вадзіма Лакізы істотных гісторыка-культурных каштоўнасцяў пакуль не знойдзена. Вадзім Лакіза: "На пляцоўцы трапляюцца фрагменты керамікі. У асноўным гэта ганчарная познесярэднявечная альбо нават кераміка новага часу. Хутчэй за ўсё гэта звязана з хутарной сістэмай, якая была характэрная для Астравецкага раёна".

Спецыялісты будуць працаваць на Астравеччыне да канца тыдня на тэрыторыі 400 гектараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі