На Майдан падкінулі выбухоўку, пацярпеў актывіст (відэа)

Прылада спрацавала ў момант, калі пакет з надпісам "Лекі" раскрылі. У выніку гэтага маладому хлопцу адарвала кісць рукі. Цяпер ён знаходзіцца ў лякарні, піша "Украінская праўда". Пакуль невядома, якое выбуховая рэчыва знаходзілася ў пакеце, гэтае пытанне вывучаецца.





У МУС факт выбуху пацвярджаюць. Паводле іх інфармацыі, выбух адбыўся ў Доме прафсаюзаў на пятым паверсе. Пацярпелы зараз знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане: акрамя траўмы рукі ён атрымаў пашкоджанні вачэй.





Самі майданаўцы міліцыю не выклікалі, бо не давяраюць ёй. Яны вядуць расследаванне ўласнымі сіламі.