Вы тут

На матч хакейнага мінскага "Дынама" ў Расіі не пусцяць заўзятараў

На арэне ў Ніжнім Ноўгарадзе / hctorpedo.ru

На матч хакейнага мінскага "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ у расійскім горадзе Ніжні Ноўгарад з мясцовым "Тарпеда" не пусцяць заўзятараў. "У сувязі з цяжкай эпідэміялагічнай сітуацыяй на тэрыторыі Ніжагародскай вобласці", паведамляе прэс-служба гаспадароў пляцоўкі.

Матч пройдзе 9 кастрычніка. Дынамаўцы ў чэмпіянаце КХЛ давялі пераможную серыю да пяці матчаў. Тры апошнія перамогі атрыманыя ў гасцях. Пасля 14 матчаў у "Дынама" 19 ачкоў і пятае месца ў канферэнцыі "Захад".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.