На Мастоўшчыне апазіцыйнага дэпутата не запрасілі на сесію

Дэпутата Луненскага сельскага Савета дэпутатаў Аляксандра Пудаўкіна, які з'яўляецца сябрам Партыі камуністаў Беларускай, не запрасілі на сесію. Вось што распавёў Еўрарадыё Аляксандр Пудаўкін:

“Гэта першы такі выпадак за маю шасцігадовую дэпутацкую практыку. Звычайна яны дасылаюць мне пісьмовае запрашэнне згодна з законам аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў. Я звярнуўся па тлумачэнні да старшыні Мастоўскага райсавета Георгія Каробка і да старшыні сельсавета Ніны Воран. Кіраўніцтва упэўнівае мяне, што паслалі запрашэнне, але ж яно чамусьці да мяне не дайшло. Сітуацыя такая, што сельскі Савет не выканаў сваіх абавязальніцтваў перад законна абраным дэпутатам. Мая паштовая скрыня адкрываецца і закрываецца на ключ, ніколі не было такога, каб прападалі лісты".

Сябра ПКБ лічыць, што прадстаўнікі вертыкалі былі задаволеныя яго адсутнасцю на сесіі, бо не атрымалі ад яго "шэраг важных пытанняў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі