На ЛГБТ-актывістку, якая трымала плакат "Самі вы падробка", склалі пратакол

На ЛГБТ-актывістку, якая трымала плакат "Самі вы падробка", склалі пратакол

На ЛГБТ-актывістку Вікторыю Біран, якая 24 траўня ў Мінску выходзіла з плакатам "Самі вы падробка" да Дома ўрада, будынкаў МУС І КДБ, склалі адміністрацыйны пратакол. Біран такім чынам адрэагавала на заяву МУС, якую назвала "публічнай гамафобіяй" (у заяве аднаполыя адносіны называліся "падробкай"). Фотаздымкі са сваіх "пікетаў" актывістка выклала на сваёй старонцы ў Facebook. Праз некалькі дзён стала вядома, што на яе склалі пратакол за правядзенне "масавага мерапрыемства — адзіночнага пікета". Тлумачэнні Вікторыя Біран даваць адмовілася.

У дакуменце адзначаецца, што акцыя праводзілася без дазволу Мінгарвыканкама "з мэтай выказвання сваіх асабістых адносін да ЛГБТ-супольнасці, што выразілася ў публічнай дэманстрацыі плаката з выкананым на ім надпісам "САМІ ВЫ ПАДРОБКА", чым парушыла арт. 10 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспублікі Беларусь".

На ЛГБТ-актывістку, якая трымала плакат "Самі вы падробка", склалі пратакол
Фота: facebook.com/vika.biran

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі