Вы тут

На кортах "Ралан Гарос" Вікторыя Азаранка выйграла ў Алены Астапенка

Вікторыя Азаранка / Reuters

У адзіночным разрадзе адкрытага чэмпіянату Францыі ў Парыжы беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (43-ы нумар у рэйтынгу WTA) перамагла прадстаўніцу Латвіі Алену Астапенка (39).

У 1/64 фіналу беларуска атрымала перамогу ў двух сэтах — 6:4, 7:6 (7:4). У другой партыі Азаранка вяла з лікам 5:4, аднак саперніца здолела выраўняць лік. Наша суайчынніца здолела перамагчы толькі на тай-брэйку.

Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 50 хвілін.