На Кастрычніцкай плошчы Мінску прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі

Традыцыйная акцыя салідарнасці з палітвязнямі прайшла ў пятніцу ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы. Там сабраліся каля 60 чалавек.  Кожны трымаў у руках партрэт палітвязня - Андрэя Кіма, Аляксандра Казуліна, Сяргея Парсюкевіча, а таксама партрэты зніклых грамадскіх дзеячаў: Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі, Змітра Завадзкага. Адзін з прысутных трымаў плакат: "Свабоду палітвязням".

У акцыі ўдзельнічалі старшыня АГП Анатоль Лябедзька, прадпрымальнік Алесь Таўстыка, адзін з кіраўнікоў Маладога фронту Зміцер Хведарук, фігуранты справы 14-ці: Алесь Чарнышоў і Міхаіл Пашкевіч.

Міліцыя заклікала прысутных разыходзіцца, бо "акцыя не дазволеная ўладамі". Аднак людзі сыйшлі з плошчы толькі тады, як іх выціснуў спецназ. Затрыманых не было, піша "Наша ніва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі