На камбінаце хлебапрадуктаў рабочаму заціснула руку (фота)

На камбінаце хлебапрадуктаў рабочаму заціснула руку (фота)

На камбінаце хлебапрадуктаў у Смаргоні адбылося здарэнне. Удзень 23 верасня рабочаму заціснула правую руку ў падаючым шнэку. Як інфармуе прэс-служба МНС, мужчына вырашыў праверыць, чаму бункер стаў марудна запаўняцца і забыўся выключыць шнэк. Пачуўшы крык рабочага, яго калега ажыццявіла аварыйнае спыненне механізма падачы рапсу.

Ратавальнікі вызвалялі пацярпелага з дапамогай бензарэзу і гідраўлічнага інструмента. З закрытым пераломам і іншымі траўмамі рабочага шпіталізавалі.

Фота: МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі