На хімічным заводзе ў Іспаніі адбыўся магутны выбух

На хімічным заводзе ў Іспаніі адбыўся магутны выбух

На хімічным заводзе ў іспанскай правінцыі Тарагона ў Каталоніі адбыўся выбух, пасля якога пачаўся пажар, з агнём змагаюцца ратавальнікі. Вядома пра восем пацярпелых. Два з іх знаходзяцца ў крытычным стане, у іх сур'ёзныя апёкі. Таксама ёсць звесткі пра загінулага мясцовага жыхара, на якога абрынуўся дах будынка — выбуховая хваля прайшла па наваколлі прадпрыемства. Лёс яшчэ аднаго чалавека пакуль невядомы.

Улады супакойваюць насельніцтва, сярод якога пачалася паніка. Яны сцвярджаюць, што таксічных рэчываў у паветры не выявілі. Але людзям рэкамендуюць не выходзіць на вуліцу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі