На гран-пры ў конкурсе "Віцебск-2007" прэтэндуе Наталля Краснянская з Украіны

У барацьбе за Гран-пры конкурса выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2007" перамагае ўкраінка Наталля Краснянская. Спявачка атрымала самы высокі бал (158) яшчэ ўчора ўвечары, але дагэтуль не верыць у сваю перамогу. "Я у шоку, гэта было немагчыма!" – падзялілася сваімі адчуваннямі з журналістамі Наталля за кулісамі Летняга амфітэатра адразу пасля абвяшчэння рашэння журы.

Наталлі Краснянскай 17 гадоў. Яна жыве ў горадзе Паўднёваўкраінске Мікалаеўскай вобласці, скончыла 11 класаў музычнай школы. У яе сям'і маці і старэйшая сястра таксама спяваюць, пішуць вершы. "У таты з музыкай не склалася, але ён ва ўсім нас падтрымлівае", – цытуе спявачку “БелТА”.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XVI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2007" пачнецца сёння а 17 гадзіне ў Віцебскай абласной філармоніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі