На фронце забіты расійскі "ваенкар" і аператар дронаў "Майсей"

"Майсей"

"Майсей" / t.me/ButusovPlus/

На фронце на Херсоншчыне забіты расійскі "ваенкар" і аператар дронаў Эдуард з пазыўным "Майсей". Ён ваяваў у раёне Крынак на левым беразе Дняпра, дзе ўкраінскія марпехі ўжо некалькі месяцаў утрымліваюць плацдарм. Пра смерць "Майсея" 19 студзеня напісала ў яго тг-канале жонка.

"Майсей" распавядаў пра ўдары беспілотнікамі па ўкраінскіх байцах у сваім тг-канале, які меў больш за 14 тысяч падпісчыкаў. Ён сцвярджаў, што нібыта знішчыў дзясяткі лодак і сотні вайскоўцаў (яго называлі "самым выніковым расійскім аператарам БПЛА"). Апошняе, што ён напісаў, былі словы "у Крынках ПЕКЛА".

Як піша ўкраінскі журналіст Юрый Бутусаў, "Майсей" і група іншых аператараў дронаў хаваліся ў Крынках у будынку з надпісам "людзі". Іх там заўважылі ўкраінскія байцы, і 18 студзеня быў нанесены трапны ўдар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі