На фоне саміту NATO КНДР запусціла ракету вялікай далёкасці

Пасажыры на вакзале ў Сеуле глядзяць рэпартаж аб запуску балістычнай ракеты КНДР / Reuters
Пасажыры на вакзале ў Сеуле глядзяць рэпартаж аб запуску балістычнай ракеты КНДР / Reuters

Паўночная Карэя ў сераду запусціла ракету вялікай далёкасці ля свайго ўсходняга ўзбярэжжа. Гэты запуск быў зроблены на фоне саміту NATO, дзе запланаваная сустрэча лідараў Паўднёвай Карэі і Японіі, піша Reuters. Суседзі КНДР хочуць абмеркаваць пагрозы, якія растуць, у тым ліку з боку Пхеньяна, які валодае ядзернай зброяй.

Аб падзенні балістычнай ракеты паведаміла берагавая ахова Японіі. Раней меркавалася, што снарад упадзе за межамі японскай эканамічнай зоны. Паведамляецца, што ракета ляцела 74 хвіліны на вышыні 6000 км. Далёкасць палёту склала 1000 км. Гэта дадзеныя японскага міністэрства абароны. Там падкрэслілі, што гэта стала самым вялікім часам палёту для паўночнакарэйскай ракеты.

Вышэйшыя японскія чыноўнікі, якія знаходзяцца на саміце NATO ў Вільнюсе, ужо заявілі, што гэты запуск пагражае міру і стабільнасці не толькі ў рэгіёне, але і ўсёй міжнароднай супольнасці. Нагадаем, Савет Бяспекі ААН, а таксама шэраг краін увялі санкцыі супраць Паўночнай Карэі за яе ракетныя і ядзерныя праграмы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі