На чэмпіянаце свету Святлана Усовіч прыбегла шостай на дыстанцыі 800 м

Сёння на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Японіі беларуска Святлана Усовіч фінішавала шостай у фінальным забегу на 800 метраў. Такім чынам, на рахунку беларускіх спартсменаў пасля чатырох дзён спаборніцтваў па-ранейшаму тры медалі — па адным кожнай вартасці.

29 жніўня на чэмпіянаце свету выступяць Ірына Ятчанка (кіданне дыска, фінал), Вольга Краўцова (бег на 5.000 м, паўфінал) і Ілона Усовіч (бег на 400 м, фінал).

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі