На Брэстчыне за некалькі дзён знішчана больш за 220 кг канопляў

У Брэсцкай вобласці за апошнія дні жніўня знішчана больш за 220 кг канопляў. Як паведамілі ў прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама, 107 кг гэтай расліны міліцыянты знішчылі 31 жніўня ў полі за закінутымі цяпліцамі непадалёк ад вёскі Астраўляны Кобрынскага раёна.
30 жніўня ў Камянецкім раёне аператыўнікі сумесна з вайскоўцамі знішчылі 63,8 кг канопляў на полі непадалёк ад вёскі Падбела.

29 жніўня ў вёсцы Навасёлкі Кобрынскага раёна былі знойдзеныя пасевы канопляў на тэрыторыі двара, дзе пражывае 51-гадовая жанчына, якая раней была асуджаная за збыт наркотыкаў. Сабраныя на яе падворку 52 кг наркасыравіны таксама знішчаныя.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі