На братняй магіле ў Маладзечне невядомыя спалілі вянкі

На братняй магіле ў Маладзечне невядомыя спалілі вянкі

У маладзечанскім скверы на вуліцы Язэпа Драздовіча, каля тэатра "Батлейка," згарэлі некалькі вянкоў. Яны ляжалі каля братняй магілы. Фотаздымкі спаленых вянкоў з'явіліся ў інтэрнэце 19 снежня. 

Праверкай гэтага інцыдэнту займаліся супрацоўнікі Маладзечанскага раённага аддзела ўнутраных спраў. Як піша mlyn.by, міліцыя не выявіла вінаватых у спаленні вянкоў.

Афіцыйны прадстаўнік упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама Яўген Сачак паведаміў, што міліцыя атрымала гэтыя фотаздымкі яшчэ 8 снежня. 

"На месца здарэння адразу выехалі супрацоўнікі міліцыі. Аднак у гэты дзень там усё было прыбрана, ніякіх слядоў згарэлых вянкоў ўжо не было. Падчас праверкі выявіць асоб, датычных да інцыдэнту, не ўдалося", — дадаў міліцыянт. 

Аднак цяпер недалёка ад братняй магілы будзе праходзіць маршрут патрульна-паставой службы Маладзечанскага РАУС. Такім чынам праваахоўнікі спадзяюцца запабегчы наступнаму хуліганству. 

Дарэчы, у мясцовы аддзел Міністэрства па надзвычайных сітуацыях звестак пра пажар на братняй магіле не паступала ні 6, ні 7 снежня — напярэдадні дня, калі фатаграфіі былі дасланыя ў міліцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі