На бліжэйшыя матчы мінскага "Дынама" прададзена больш за палову квіткоў

7 верасня касы Палаца Спорту пачалі продаж квіткоў на хакейныя матчы мінскага "Дынама". Акрамя таго, забраніраваць квіткі ў інтэрнэце можна праз сістэму TicketPro на афіцыйным сайце кампаніі.  Да паўдня 7 верасня на бліжэйшыя матчы мінскага "Дынама" было прададзена больш за палову квіткоў. Кошты на абанементы на хатнія матчы, як паведамляе "Спорт Беларусь", усталяваныя наступныя:

сектар Г — 81.600,
сектар Б, В, А, ложа 1, ложа 3 — 164.900,
сектар Д, З (бакавыя шэрагі) — 319.600,
сектар Д, З (цэнтральныя шэрагі) — 479.400,
сектар VIP (дадаткова пакет паслуг: паркавальнае месца, пакет сувенірнай прадукцыі, праграмка) — 850.000.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі