На Беларускую АЭС прыехалі еўрапейскія эксперты

На Беларускую АЭС прыехалі еўрапейскія эксперты

9 лютага на Беларускую АЭС прыехалі еўрапейскія эксперты — прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскай групы рэгулюючых органаў у галіне ядзернай бяспекі. Яны будуць працаваць на станцыі на працягу двух дзён. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі Беларусі, экспертаў дзевяць, яны прадстаўляюць Аўстрыю, Бельгію, Вялікабрытанію, Венгрыю, Германію, Літву, Украіну і Фінляндыю. Групу ачольвае гендырэктар Цэнтра па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Фінляндыі Петэры Ційпана.

У экспертаў ёсць магчымасць наведаць аб'екты атамнай станцыі, азнаёміцца з дакументацыяй і задаць пытанні беларускім чыноўнікам, работнікам АЭС. Дарэчы, яны павінны былі прыехаць у Беларусь яшчэ ў сярэдзіне снежня 2020-га, але візіт раптоўна перанеслі.

Праблемай бяспекі БелАЭС заклапочана Літва, якая прасіла ўлады нашай краіны не запускаць першы энергаблок станцыі. У Мінску запэўніваюць, што бяспека станцыі забяспечаная.

11 лютага дэбаты на тэму бяспекі Беларускай АЭС правядзе Еўрапарламент.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі