На беларуса, які збег ад мытнікаў у Брэсце, пачалі крымінальную справу

На беларуса, які збег ад мытнікаў у Брэсце, пачалі крымінальную справу

Упраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці пачало крымінальную справу на брэстаўчаніна, які ўцёк ад мытнікаў у пункце пропуску "Варшаўскі мост".

25 студзеня жыхар Брэста на аўтамабілі "Шкода" самавольна з'ехаў з пункту пропуску, пашкодзіўшы ўязную браму бокса для надгляду транспартных сродкаў і агароджу пункта пропуску. Яму пагражае да 5 гадоў абмежавання волі або ад 3 да 10 гадоў пазбаўленне волі.

У Брэсцкай мытні агенцтву "Інтэрфакс" паведамілі, што матэрыяльная шкода, нанесены дзеяннямі брэстаўчаніна, ацэненая ў 60 млн рублёў.

Акрамя таго, Брэсцкая мытня пачала на мужчыну адміністратыўную спарву за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі