28 сакавіка спецыялісты Беларускай АЭС і Астравецкага раёна газазабеспячэння вытворчага ўпраўлення "Смаргоньгаз" правялі сумесную трэніроўку па ліквідацыі магчымых аварый.
Паводле ўмоваў трэніроўкі, паведамляе ТГ-канал БелАЭС, на пуска-рэзервовай кацельні прадпрыемства выявілі ўцечку газу. Катлы былі пераведзеныя на рэзервовае паліва, а пра аварыю паведамілі аператыўным службы АЭС і ў вытворчае ўпраўленне "Смаргоньгаз".
Спецыялісты аварыйнай службы адразу ж выехалі на месца ўмоўнай аварыі і перакрылі падачу газу на аб'ект. Гэта дазволіла заняцца рамонтам пашкоджанага ўчастку.