На барысаўскім заводзе адбыўся стыхійны страйк

Як інфармуе сайт barysau.by, баставалі першая і другая пляцоўкі завода. Прычынай страйку называюць затрымку з выплатай заробкаў на тыдзень.



У належны час рабочым выдалі толькі па 500 тысяч рублёў, каб яны змаглі аплаціць камунальныя паслугі. Рэшта заробку рабочым прыйшла толькі каля абеду 26 сакавіка. Пасля абеда рабочыя аднавілі працу.



Па словах адміністрацыі завода, адбыўся тэхнічны збой. Адміністрацыя заяўляе, што грошы ў банк былі пералічаныя своечасова і ў крытычнай сітуацыі завод не вінаваты.



Дарэчы, завод "Аўтагідраўзмацняльнік" уваходзіць у холдынг "Аўтакампаненты". На чале холдынгу стаіць старшыня праўлення футбольнага клуба БАТЭ Анатоль Капскі.



Фота — borisov-e.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі