Вы тут

На Australian Open Арына Сабаленка выйшла ў 1/16 фіналу

Арына Сабаленка / Reuters

На адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ў Мельбурне беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (№7 у рэйтынгу WTA) атрымала другую перамогу. 

Наша суайчынніца выйграла ў расіянкі Дар'і Касаткінай (75) — 7:6 (7:5), 6:3. Гульня працягвалася паўтары гадзіны.

У 1/16 фіналу супраць Сабаленка будзе змагацца амерыканка Эн Лі (69).

Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні іншая наша тэнісістка Вікторыя Азаранка (13) саступіла амерыканцы Джэсіцы Пегуле (61). Паведамлялася, што ў Азаранка здарыўся на корце астматычны прыпадак.

А Аляксандра Сасновіч (92) прайграла эстонцы Анет Кантавейт (22).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.