На аўкцыёне ў Нью-Ёрку прадалi найстарэйшую ўзнагароду БССР
У Нью-Ёрку прайшоў чарговы нумiзматычны тыдзень, на якiм нумiзматычныя аўкцыённыя дамы i фiрмы выставiлi на продаж свае матэрыялы i калекцыi з перыяду антычнасцi да нашых дзён. На ім лiдэрамi таргоў сталi ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР i ордэн Ленiна першага тыпу з ордэнскай кнiжкай. Гэтыя ўзнагароды пайшлi за 150.000 долараў кожная. Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР праiснаваў з 1924-га па 1933 год. Узнагарода была i ў той час рэдкай — з 1924-га па 1928 год ордэн атрымалi ўсяго толькi 15 чалавек.
Народная воля
Народная воля